Фота Depositphotos.com
Хоць на пачатку 2020 года эканоміка Кітая перажывала спад праз пандэмію, эканамічнае аднаўленне краіны пазней у гэтым жа годзе павялічыла попыт на тавары ЕС.
У выніку тавараабарот паміж Кітаем і ЕС склаў $709 мільярдаў, у той час як тавараабарот ЗША і ЕС дасягнуў $671 мільярда.
Доўгі час Вялікабрытанія і ЗША былі галоўнымі экспартнымі рынкамі ЕС, але статыстыка паказала, што гандаль паміж гэтымі краінамі значна скараціўся за 2020 год, паведамляе BBC.
ЕС і Кітай збіраюцца пашыраць свае эканамічныя сувязі, а таксама павялічваць колькасць інвестыцыйных пагадненняў, што забяспечыць еўрапейскім кампаніям большы доступ на кітайскі рынак.





