За абразу начальніка Бабруйскай ДАІ блогера асудзілі да двух гадоў хіміі
У Магілёве вынеслі прысуд блогеру Змітру Цімафееву, піша Белсат.
Інцыдэнт адбыўся яшчэ 15 чэрвеня 2020 года: Цімафееў пракаментаваў для Youtube-канала 6tv.by свае адміністрацыйныя пратаколы і згадаў начальніка ДАІ Бабруйска Віталя Паддубскага. Апошні ўгледзеў абразу ў словах блогера.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ