16 лютага па ўсёй Беларусі прайшлі ператрусы ў праваабаронцаў, прафактывістаў і незалежных журналістаў. СК паведаміў, што ператрусы праходзяць у рамках расследавання справы паводле арт. 342 КК Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Праваабаронцы падзяліліся фота, як цяпер выглядае офіс магілёўскай «Вясны».





