Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

З сённяшняга дня аўстралійцы не маюць доступу да старонак мясцовых і міжнародных СМІ ў Facebook. Да таго ж карыстальнікі сацыяльнай сеткі за межамі Аўстраліі не могуць праглядаць публікацыі аўстралійскіх СМІ, паведамляе BBC.

Аўстралійскі ўрад раскрытыкаваў дзеянні Facebook і заявіў, што такім чынам сацыяльная сетка прадэманстравала «вялізную рынкавую моц лічбавых гігантаў». Было адзначана, што такі крок з боку Facebook не паўплывае на намер прыняць новы закон.

Блакаванне старонак СМІ выклікала негатыўную рэакцыю ў аўстралійскім грамадстве, бо для многіх Facebook быў сродкам атрымання тэрміновай інфармацыі аб нацыянальных катастрофах і пандэміі. Некаторыя называюць такія дзеянні сацыяльнай сеткі антыдэмакратычнымі.

Хоць Аўстралія і не з’яўляецца вялікім рынкам для Facebook, кампанія асцерагаецца, што іншыя краіны пачнуць пераймаць аўстралійскі прыклад. Такім чынам Facebook паказвае, якія могуць быць наступствы, калі ўрады іншых краін таксама вырашаць прымяніць падобны закон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0