У панядзелак, 1 лютага, у шпіталі сястры памерлай жанчыны выдалі даведку (медычнае сведчанне) аб смерці сваячкі. Яна паехала ў Пінскі гарадскі морг, каб забраць цела і пахаваць сястру. Цела ў морг прывезлі ў дзень смерці, у суботу, 30 студзеня, але ўжо ў панядзелак яго там не аказалася.

Аказалася, што труп знік.

Па словах сястры, яна выклікала міліцыю — цяпер разбіраецца Следчы камітэт. Распачатая крымінальная справа па ч. 1 арт. 347 КК (выкраданне трупа). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе штрафу або арышту, альбо да трох гадоў абмежавання або пазбаўлення волі, паведамляе БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0