Гэта пачалося з Сіэтла, штат Вашынгтон, на ціхаакіянскім узбярэжжы. Пасля гэтага вялікі беларускі сцяг праехаў праз Арэгон, Каліфорнію і пустынны штат Каларада.
«Дэлегат суполкі беларусаў Х’юстана прыляцеў у Дэнвер, Каларада, каб забраць вольны бел-чырвона-белы сцяг у Тэхас», — паведамляюць чытачы «Нашай Нівы» з ЗША.
Вось фота, як сцяг сустракалі ў Х’юстане на адкрытай пляцоўцы 23-га паверха аднаго з хмарачосаў.
«Мы пасылаем свою любоў Радзіме, беларусам і ўсім нашым сябрам, — пішуць нам беларусы Х'юстана. — Геаграфічна мы далёка, але сэрцам мы блізка».
Далей сцяг павандраваў у тэхаскія Сан-Антоніа, Осцін і Далас, а напрадвесні яго чакаюць штаты Сярэдняга Захаду і Атлантычнага ўзбярэжжа.
Беларускі сцяг прыбыў у Сан-Францыска, Каліфорнія
Гэтая акцыя беларусаў Амерыкі — рэакцыя на палітычныя рэпрэсіі, фальсіфікацыі і беззаконне ў РБ.
Беларусы Амерыкі падчас выбараў мінулага года ладзілі экзіт-полы каля выбарчых участкаў у беларускіх дыпламатычных і консульскіх прадстаўніцтвах. Паводле іх вынікаў, за Святлану Ціханоўскую тут галасавалі больш за 90% выбарцаў.
Беларусы Сіэтла, штат Вашынгтон