Пра гэта паведаміў БелТА намеснік дырэктара па навуковай рабоце Палескага аграрна-экалагічнага інстытута НАН Беларусі Віктар Дзямянчык.

«Мы выявілі зусім унікальную з’яву — рэгулярнае пражыванне і зімоўку ў Брэсце сокала сапсана. Яшчэ познім летам мы заўважылі адзіночнага сапсана, а ў гэтую зіму ўпершыню для нашай краіны назіраем адразу тры, у тым ліку маладыя, птушкі», — адзначыў Віктар Дзямянчык.

Сапсан — самая хуткасная птушка на планеце: у палёце ён развівае хуткасць звыш за 300 км/г. Адзін час гэты птушыны драпежнік быў на мяжы поўнага знікнення. У Чырвоную кнігу Беларусі яго занеслі 40 гадоў таму. Лічыцца, што ў апошнія дзесяцігоддзі гнездзішчы сапсана зніклі ў нашай краіне. Зрэдку ў летні перыяд яго адзначаюць на верхавых балотах беларускага Паазер’я.

Дзіўна і тое, што сапсаны перанеслі не самую простую зіму. «У адну з начэй у Брэсце была рэкордна нізкая тэмпература — 24 градусы. Мы дзяжурылі ля трубы на выпадак, калі сокал замерзне і ўпадзе, каб яго падабраць і адагрэць.

Ён, небарака, сядзеў і павіскваў ад холаду. Але нічога, перанёс.

Гэта таксама вялікае дасягненне, таму што звычайна гэтыя сокалы адкачоўваюць у паўднёвыя рэгіёны», — заўважыў Віктар Дзямянчык.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0