«Размаўлялі пра палітвязняў, пераслед праваабаронцаў, новыя крымінальныя справы, атаку на незалежныя медыя. Згадалі дыктатуру Салазара (кіраваў Партугаліяй з 1932 па 1968 год — НН), параўноўвалі з рэжымам Лукашэнкі», — паведаміў дарадца Ціханоўскай у міжнародных справах Франак Вячорка аб сустрэчы з партугальскім прэм'ерам.
Таксама вялося пра тое, што Партугалія можа зрабіць па лініі ААН і Еўрасаюза, дзе яна старшынюе.
Вячорка заявіў, што Партугалія падтрымлівае дэмакратычныя сілы Беларусі.





