Фота Надзеі Бужан
«Я калі прыехала сюды на гэтыя некалькі гадзін пасля Ерусаліма, пасля Масквы, там гэтыя пазалочаныя купалы, а тут гэта сакавік, бруд, абшарпаныя сцены, недзе дамы нейкія, бруд на вуліцах, гэтыя касцёлы. Шмат было недагледжанага, непрыбранага, толькі пачыналіся 1990-я гады. Я думаю: «Калі нават Уладыка мне прапануе, ні за што ў Гродне не застануся». І калі заслалі сюды, тут таксама ўсё мне проста сэрца шчыміць — ні за што», — шчыра прызналася Гаўрыіла.
Ігумення нарадзілася ў расійскім Саратаве, але мае беларускія карані. Яе дзядуля акурат з Гродна.





