Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

«Мы таксама супраць гвалту. І за тое, каб спорт не змешвалі з палітыкай. Паведамленні пра байкот маюць аднолькавы пасыл, агульныя рамкі, і мы выдатна ведаем, дзе нараджаюцца гэтыя заявы, як яны складаюцца. На жаль, некаторыя спартыўныя парталы ператварыліся ў пратэсную трыбуну, журналісты і блогеры не займаюцца сваёй непасрэднай працай, падаграваючы палітычныя жарсці праз сваіх адэптаў. На гэтым фоне робяцца спробы ўцягнуць у шэрагі радыкальна настроеных пратэстоўцаў і фанацкі рух», — заявіў Бедункевіч у інтэрв'ю СБ.

«Нейкія дэструктыўныя сілы, напэўна, разлічваюць на нагнятанне скандалу, на тое, што да фанацкага байкоту далучацца і звычайныя заўзятары, а стадыёны зусім апусцеюць. І гэта будзе выгадная камусьці шуміха, імітацыя пратэсных настрояў. Аднак усе сапраўдныя аматары футбола з нецярпеннем чакаюць пачатку сезона.

Аўдыторыя на трыбунах не зменшыцца, як не зменшылася на матчах хакейнага мінскага «Дынама», якія таксама байкатаваў фан‑сектар. Больш за тое, пры пустых «фанках» на вушы гледачоў перастануць ціснуць скандаванні з мацюкамі і не сорамна будзе наведваць матчы з дзецьмі і жонкамі. Ды і многія фанаты, як паказвае ход папярэдніх байкотаў, усё роўна прыйдуць на агульную трыбуну», — сказаў Бедункевіч.

За час пратэстаў у Беларусі да крымінальнай адказнасці прыцягнулі 65 футбольных фанатаў. З іх арыштавана 34 чалавекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0