«Дзякую ўсім, хто прыйшоў набыць «Нашу гісторыю», «Дуду» і «Асцярожна, дзеці!». За два дні мы прадалі больш часопісаў, чым звычайна за месяц. У касавым апараце скончыўся запас стужкі, тры разы пазычалі ў суседніх крамах, — піша рэдактар часопісаў Андрэй Дынько. — Гэта было прыгожа, столькі салідарнасці ў нашым народзе цяпер. У выніку, насуперак тым, каго Янка Купала называў «ворагамі беларушчыны», у часопісаў з'явяцца новыя чытачы, якія раней і не ведалі пра іх».

Рэдакцыя таксама звяртае ўвагу яшчэ два моманты.

Першае — для перамогі любых каштоўнасцей і зберажэння любой культуры мала разавага ўчынку, трэба штодзённае, штомесячнае, сістэмнае дзеянне. Калі часопісы будуць душыць далей, шукайце іх штомесяц. І падпісвайцеся на іх.

«Другое — нам трэба не гераізм, а нармальнасць. Таму прашу ўсіх працягваць высылаць электронныя звароты да ўладаў, каб часопісы, патрэбныя для інтэлектуальнага росту, вярнулі ў «Белсаюздрукі». У зваротах толькі памятайце пра карэктнасць», — нагадвае рэдактар «Нашай гісторыі».

Таксама пакідаем пералік месцаў, дзе можна набыць часопіс, калі вы яшчэ на яго не падпісаныя або не паспелі на рэдакцыйны распродаж:

Мінск

  • Кнігарні «Белкнігі»
  • «Рагна» (вул. Сухая, 4, метро «Фрунзенская»)
  • «Акадэмкніга» (на станцыі метро «Акадэмія навук»)
  • Філіял «Акадэмкнігі» на вул. Багдановіча, 46
  • Гандлёвы цэнтр «Купалаўскі» (пад Кастрычніцкай плошчай), крамы 41-42 і 44-45
  • «Галіяфы» (вул. Няміга, 3, крама №47 на цокальным паверсе)
  • Кніжны кірмаш па вул. Даўмана, 23 (субота 00.00-14.00), месца 78б
  • «Кніжная шафа» (пр. Дзяржынскага, 9)
  • ды іншыя

Поштай ці з дастаўкай на дом

вы можаце яго замовіць праз Mmkut.byKniganosha.byHalijafy.byKnihi.byKniger.byAkademkniga.by, Ragna.by.

Гродна

«Цудоўня» ды іншыя

Брэст

«Іскра», «Асвета» ды іншыя

Гомель

«Кніжны свет» (пр. Леніна, 45) 

Віцебск

«Светач» (вул. Кірава, 10) ды іншыя

Магілёў

«Гасцінец» (Віцебскі праспект, 48) ды іншыя

Бабруйск

«Крыніца ведаў» (вул. Горкага, 31).

Баранавічы

«Кнігі» (вул. Савецкая, 73)

Маладзечна

«Спадчына» (вул. Прытыцкага, 7) 

Ліда

«Кніжны свет» (пр. Перамогі, 33) 

Наваполацк

  • «Дом кнігі» (вул. Маладзёжная, 145) 
  • «Усход» (вул. Кірава, 4) 

Пінск

«Мой модны кут» (вул. Леніна, 31)

Нагадваем, што наш часопіс можна купіць і ў ПДФ, у электроннай версіі. Рэкамендуем яе для ўсіх, у каго няма доступу да папяровай версіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0