Як растлумачылі ў ведамстве, адключэнне прадугледжана праграмай этапу доследна-прамысловай эксплуатацыі і неабходна для «правядзення даследаванняў ксенонавых пераходных працэсаў у рэактарнай устаноўцы са зніжэннем яе магутнасці да мінімальна кантраляванага ўзроўню».
Першы энергаблок БелАЭС адключаць ад сеткі. У Мінэнерга патлумачылі навошта
Першы энергаблок Беларускай атамнай электрастанцыі 10 сакавіка будзе адключаны ад сеткі. Гэта планавае мерапрыемства, паведамілі ў Міністэрстве энергетыкі.