2 сакавіка доктара-анестэзіёлага Арцёма Сарокіна вызвалілі ў зале суда. Суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў яго вінаватым у разгалашэнні медычнай таямніцы і прызначыў у якасці пакарання два гады калоніі, але з адтэрміноўкай на год. Гэта значыць, што доктар будзе на волі, і праз год, калі ён не зробіць ніякіх правапарушэнняў, пакаранне будзе знятае.

Цяпер Арцём Сарокін знаходзіцца дома, разам з сям'ёй. Па словах жонкі Наталлі, ён напісаў заяву на адпачынак за свой кошт. Да працы доктар плануе прыступіць 16 сакавіка. На цяперашні момант ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. З 19 лістапада 2020 года ён знаходзіўся пад вартай. Спярша — у СІЗА КДБ, затым — у СІЗА №1 на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

— Рыхтуемся сустракаць Арцёма ў бальніцы. Яго чакаем не толькі мы, але і калегі з суседніх аддзяленняў. Перадаюць яму прывітанні і зычуць найхутчэйшай сустрэчы ў аперацыйнай, — распавядае доктар аддзялення анестэзіялогіі БХМД у Мінску.

Прысуд Сарокін вырашыў не абскарджваць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0