Фота Надзеі Бужан

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта ён паведаміў «Нашай Ніве».

«Пра тое, што на мяне завялі справу, я даведаўся ўчора ад свайго адваката. Дэталяў ніякіх не ведаю — толькі факт завядзення справы, — кажа Мікалай Казлоў. — Гэта звязана, напэўна, з маім допытам па справе Каардынацыйнай Рады, бо па іншых справах ніякіх мяне не выклікалі. 

Але што я мог разгалосіць?

Адзінае, што я мог разгалосіць, — што справа сфабрыкаваная. Але ж гэта і так усе ведаюць.

Таму я трохі ў здзіўленні. Выглядае, што проста хочуць згатаваць чарговую справу на пустым месцы. 

Чым скончыцца, не ведаю і не разумею пакуль. Магчыма, пасля допыту — ці на судзе? — будзе штосьці больш зразумела. Залежыць ад таго, наколькі рашуча настроеная сістэма. Але ж відавочна, што гэтая «справа» проста сшытая белымі ніткамі».

Пакаранне за «разгалошванне дадзеных дазнання» — ад штрафа да арышту.

Чытайце таксама:

Кіраўніка АГП Казлова будуць судзіць… за адмову даць падпіску аб неразгалошванні

Кіраўнік АГП Мікалай Казлоў адбывае 15 сутак на Акрэсціна, і ў гэты час адбываюцца незразумелыя рэчы

«Гэта дробная подлая помста»: кіраўніка АГП Казлова пратрымалі 3 дні на Акрэсціна

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0