На тэрыторыі ААТ «МЗКР» у Мінску на чыгуначныя пуці ўпаў казловы кран КК-12,5, паведамляе МНС.

На першы галоўны пуць чыгуначнай станцыі «Мінск-Усходні» па вул. Кастрычніцкай упаў казловы кран 1980 года выпуску, які ўжо не эксплуатаваўся — праводзіўся яго дэмантаж. Надзвычайнае здарэнне адбылося ўвечары 13 сакавіка, падраздзяленні МНС выклікалі а 17.40.

Пацярпелых няма. Затрымка руху 2 электрацягнікоў склала да 9 хвілін і 2 грузавых цягнікоў — да 3 гадзін 7 хвілін. Прычына здарэння высвятляецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0