Долю рынку ў Tesla у Азіі адваёўвае амерыканская кампанія Ford Motor Co., якая нядаўна выпусціла свой першы электрычны красовер Mustang Mach-E. У Еўропе, на найбуйнейшым у свеце рынку электракараў, аўтаканцэрн Volkswagen AG (VW) абагнаў Tesla летась.

Доля Tesla у мінулым годзе складала каля 79%, а ў лютым знізілася да 69%. Пры гэтым на долю Mustang Mach-E прыйшлося 12% усіх цалкам электрычных транспартных сродкаў, пастаўленых у ЗША ў мінулым месяцы.

Кліенты ў Заходняй Еўропе зарэгістравалі каля 98 тысяч аўтамабіляў Tesla у 2020 годзе, што прыкладна на 11% менш, чым у 2019 годзе, у той час як агульная колькасць рэгістрацый цалкам электрычных транспартных сродкаў павялічылася больш чым у два разы. Доля Tesla на рынку ўпала прыкладна да 13% у 2020 годзе з прыкладна 31% годам раней.

Хоць канкурэнтам і ўдалося прабіцца на некаторыя рынкі, бізнэс Tesla працягвае расці. Летась кампанія прадала амаль паўмільёна аўтамабіляў па ўсім свеце, што больш чым на трэць перавышае паказчык 2019 года.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?