У нядзелю сілавікі ў М'янме адкрылі агонь па дэманстрантах у горадзе Янгон, і сама меней тры чалавекі былі забітыя. Пратэсты супраць захопу улады вайскоўцамі працягваюцца ўжо шосты тыдзень. Яшчэ двое чалавек загінулі ў іншых частках краіны.

Падчас сутыкненняў пратэстоўцы выкарыстоўваюць самаробныя шлемы і шчыты.

Больш за 80 чалавек былі забітыя і больш за 2100 арыштаваныя па стане на суботу ў ходзе масавых пратэстаў супраць ваеннага перавароту 1 лютага.

У суботу, у адзін з самых крывавых дзён пасля перавароту, было забіта не менш за 13 чалавек.

У некаторых гарадах краіны пратэстоўцы пачалі фарміраваць уласныя сілы самаабароны, якія бяруць на сябе функцыі паліцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?