Актывіста Таварыства беларускай мовы, магілёўца Сяргея Дымкова змясцілі да суду ў ізалятар часовага ўтрымання. Суд павінен адбыцца ў панядзелак.
Паводле папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за беларускі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг на балконе, паведамляюць валанцёры магілёўскай «Вясны».
У кватэры правялі ператрус.
0
0
0
0
0
0