У судзе Савецкага раёна Мінска працягваецца разгляд крымінальнай справы Валерыя Богдана аб супраціве работніку міліцыі або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак (арт. 363 КК РБ), паведамляе spring96.org.

Справу разглядае суддзя Аляксандр Воўк. Дзяржабвінаваўца — пракурор Рабаў.

Па матэрыялах следства Валерый Богдан 6 снежня 2020 года прымаў удзел у масавым мерапрыемстве. Быў затрыманы на вуліцы Якуба Коласа.

У той дзень быў пашкоджаны міліцэйскі спецтранспарт — на бакавіне выяўленыя дзве ўвагнутасці.

У судовай зале сведкі па справе знаходзяцца ў балаклавах. На мінулае пасяджэнне яны не з’явіліся, паколькі былі ў адпачынку.

Сведка Мікалай, супрацоўнік міліцыі, патлумачыў, што нёс дзяжурства па ахове грамадскага парадку. У 13 гадзін паступіла каманда скіравацца ў раён вуліцы Коласа, 59/1, дзе былі заўважаныя людзі з сімволікай. Трое ішлі асобна, пры затрыманні адзін з іх вёў сябе спакойна, другі стаў уцякаць, а трэці — Богдан пачаў супраціўляцца, штурхаць супрацоўніка, упірацца нагамі. Давялося зашчоўкнуць кайданкі.

Затым пабачылі на аўтамабілі «Форд-Транзіт» увагнутасці.

У выніку пракурор просіць для абвінавачанага два гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу (г.зн. хіміі).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0