Tut.by

Tut.by

Зараз ва ўніверсаме — татальны распродаж са зніжкамі 30%.Прадаўцы ўніверсама кажуць, што ліквідацыя тавару ідзе ў сувязі са зменай уласніка.

— Хто будзе — пакуль невядома, напэўна, «Еўраопт», — кажуць супрацоўнікі.

У «Еўраопце» не сталі каментаваць гэтую сітуацыю.

Камерцыйны дырэктар сеткі «Дамашні» Аксана Тромза сказала: калі цяпер ідзе распродаж у краме, то гэта яшчэ не значыць, што яна зачыняецца. Пракаментаваць сітуацыю з «Цэнтральным» яна не змагла, сказала, што адказаў на нашы пытанні ў яе няма.

Памяшканні ўніверсама «Цэнтральны» належаць ЗАТ «Універсам «Цэнтральны» — гэта адна з кампаній, звязаная з бізнэсменам Іванам Беразоўскім. Да гэтага магазін быў выстаўлены на продаж, адна з апошніх аб'яваў — у снежні 2020 года. Гандлёвы аб'ект плошчай больш за 2800 тысяч «квадратаў «прадавалі за 9,8 мільёнаў даляраў (па 3500 за «квадрат»).

Чытайце таксама: Уласнік стратнай сеткі «Дамашні» паспрабаваў прадаць яе, але цяпер хаваецца ад крэдытораў. Расказваем пра ланцуг пралікаў 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0