На гэты раз на свята прыехала раённая міліцыя і ўручыла фатографу позву — явіцца ў панядзелак для дачы пісьмовых тлумачэнняў па артыкуле 24.23 (народны 23.34 у новай рэдакцыі кодэкса).
«Супраць мяне распачаты адміністрацыйны працэс. Пакуль варыянты два: знойдуць склад правапарушэння ці не знойдуць. Калі знойдуць, складуць пратакол і справу накіруюць у суд, — паведаміў Сяргей пасля гутаркі. —
Было самае простае апытанне на прадмет таго, што ў нас адбывалася. З момантаў, якія насцярожваюць, — шмат увагі таму, якім чынам я запрашаў гасцей. Калі публікацыя ў фэйсбуку была, закрытая ці адкрытая…»
Масленіцу ў Крэве фатограф з сябрамі адзначаў ужо трэці раз. Раней такой увагі міліцыі да гулянняў не было.