6 сакавіка ў вёсцы Уць Добрушскага раёна загарэўся ВАЗ-21063, паведаміла раённая газета «Добрушскі край».

Аказалася, што 31-гадовы жыхар пасёлка Церахоўка пасварыўся з жонкай, пасля чаго яна пераехала да сваіх бацькоў у вёску Уць. Там да яе пачаў час ад часу заходзіць 34-гадовы жыхар вёскі Церашковічы. Муж не раз пагражаў і жанчыне, і яе новаму прыяцелю, а затым ён падпаліў аўтамабіль суперніка.

Распачатая крымінальная справа аб наўмысным знішчэнні маёмасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0