Федэральныя ўлады Германіі часова прыпынілі выкарыстанне ў краіне вакцыны AstraZeneca.

Аб прыпыненні на два тыдні выкарыстання вакцыны AstraZeneca «ў якасці меры засцярогі» абвясцілі 15 сакавіка і ўлады Нідэрландаў.

Мараторый на прышчэпкі AstraZeneca 15 сакавіка ўвяла і Францыя. Ён будзе дзейнічаць 24 гадзіны.

Італія, якая раней забараніла выкарыстоўваць толькі адну партыю AstraZeneca, 15 сакавіка вырашыла часова наогул прыпыніць прышчэпкі гэтай вакцынай.

Прыпыніць выкарыстанне вакцыны AstraZeneca таксама вырашыла Іспанія.

Раней цалкам прыпынілі выкарыстанне вакцыны AstraZeneca Данія, Нарвегія і Ісландыя. Аўстрыя, Люксембург, Эстонія, Латвія і Літва заблакавалі прымяненне адной з партый вакцыны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0