У сувязі з прад'яўленнем абвінавачванняў і абраннем меры стрымання ў выглядзе хатняга арышту жыхарцы г. Брэста Юліі Бодак (абвінавачаная па ч.2 арт. 339 КК) і ўзяццем пад варту жыхара г. Гродна Ігара Банцара (абвінавачаны па ч.1 арт. 339 КК) прадстаўнікі беларускай праваабарончай супольнасці прызналі іх палітычнымі вязнямі.

Праваабаронцы патрабуюць:

  1. Неадкладнага і безумоўнага вызвалення з-пад варты Юліі Бодак і Ігара Банцара, спынення крымінальнага пераследу ў дачыненні да іх.
  2. Неадкладнага вызвалення ўсіх палітвязняў і спынення палітычных рэпрэсій у краіне.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0