Фота СК

Фота СК

СК паведамляў, што ў чэрвені мінулага года 20-гадовы жыхар Магілёва быў у камандзіроўцы ў Наваполацку. Вечарам хлопец выпіў і пазнаёміўся ў сацыяльнай сетцы з 16-гадовай дзяўчынай. Маладыя людзі сустрэліся на гарадской плошчы, схадзілі ў краму і пайшлі адпачываць на бераг Заходняй Дзвіны.

Там хлопец згвалціў дзяўчыну, збіў яе да смерці, а калі яна памерла, занёс цела ў зараснікі травы ў рацэ і схаваўся.

Раніцай хлопец схадзіў да ракі, знайшоў вопратку ахвяры, сабраў яе ў пакет і з'ехаў у Магілёў.

Па дарозе з ім пастаянна звязваліся па тэлефоне супрацоўнікі міліцыі, аднак ён не браў слухаўку. Прыехаўшы ў Магілёў, малады чалавек зразумеў, што яго дачыненне да знікнення дзяўчыны вядома міліцыянтам. Ён пайшоў у СК і прызнаўся ў злачынстве. Там яго затрымалі.

Хлопец спрабаваў заблытаць следства, спасылаўся на правалы ў памяці, казаў, што забіваць не хацеў. Аднак экспертыза паказала, што дзяўчына памерла ад траўматычнага шоку пасля мноства ўдараў.

Чытайце таксама:

Забойцу знайшла праз Укантакце: што вядома пра смерць 16-гадовай дзяўчыны ў Наваполацку

«Вярнуўся і забраў яе адзенне»: падрабязнасці жорсткага забойства непаўналетняй у Наваполацку

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0