У Польшчы ўводзіцца нацыянальны лакдаўн з-за пагаршэння сітуацыі з распаўсюджваннем каранавіруса, заявіў міністр аховы здароўя Адам Нядзельскі.
Абмежаванні будуць уведзеныя з 20 сакавіка і працягнуцца да 9 красавіка. Будуць зачыненыя гандлёвыя цэнтры, кінатэатры, тэатры, галерэі і іншыя забаўляльныя ўстановы, а таксама басейны і саўны.
Навучэнцы малодшых класаў пяройдуць на дыстанцыйнае навучанне.
Міністр заявіў, што асноўная прычына паскарэння распаўсюджвання каранавіруса ў краіне — брытанскі штам, яго выяўляюць больш чым у палове выпадкаў (52%).