Дагэтуль такія строгія абмежаванні дзейнічалі ў некалькіх ваяводствах краіны, аднак цяпер пашыраныя на ўсю тэрыторыю краіны, піша РБК.

На час лакдаўна будуць зачыненыя гатэлі, большасць крам у гандлёвых цэнтрах, месцы правядзення вольнага часу, кіно, тэатры, музеі, а таксама басейны і спартыўныя аб'екты. Школы цалкам пераходзяць на дыстанцыйнае навучанне, у тым ліку вучні пачатковых класаў.

Міністр аховы здароўя таксама заклікаў працадаўцаў як мага часцей пераводзіць супрацоўнікаў на дыстанцыйны фармат.

Па колькасці дыягнаставаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй Польшча займае 14 месца ў свеце — больш за 2 млн чалавек, 48 тыс. хворых памерлі. У адносным вылічэнні па колькасці хворых Польшча знаходзіцца на 44-м месцы — 53 тыс. заражэнняў на 1 млн жыхароў. Па адноснай смяротнасці Польшча знаходзіцца на 27-м месцы — 1291 памерлы ад COVID на 1 млн жыхароў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0