Каля 21:05 пры афармленні ДТЗ інспектары ДПС спынілі кіроўцу «Фальксвагена», каб прыцягнуць яго ў якасці панятога. Аднак высветлілася, што мужчына нецвярозы. Канцэнтрацыя пароў алкаголю ў выдыханым паветры склала 2,49 праміле — гэта адпавядае прыблізна выпітай бутэльцы гарэлкі.

На парушальніка склалі адміністрацыйны пратакол, яму пагражае штраф у 200 базавых і пазбаўленне правоў на пяць гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0