У 14:30 Сяргей прыехаў з працы дадому, дзе да гэтага часу была толькі 10-гадовая дачка. У пратаколе ж пазначана, што Сяргей «у 13:50 у акне прыватнага дома на агульны агляд вывесіў незарэгістраваны БЧБ-сцяг, тым самым правёў пікетаванне».

Аб пратаколе па арт. 24.23 КаАП мужчына даведаўся толькі ў РУУС, куды яго выклікалі каля 23:00 для допыту, адзначаюць праваабаронцы.

Справу Ганкевіча разглядзела суддзя Мінскага раёна Кацярына Новікава. Суду Сяргей растлумачыў, што сцягоў дома ў іх не было, а тым больш яны не віселі на акне. Таму ён выказаў здагадку, што самі супрацоўнікі вывесілі яго, каб мець падставы для затрымання.

У пратаколе пазначана, што пікетаваў Сяргей у доме 58, вось толькі ён пражывае ў доме 56. У матэрыялах справы ёсць фота сцяга на акне, але Ганкевіч звярнуў увагу суда, што фота зроблена з двара, а не з вуліцы.

З вуліцы вокнаў дома на першымі паверсе не відаць, таму што плот вакол дома вышынёй 2,2 метра.

На судзе дапыталі і маму Вольгі Залатар Яніну, па словах якой, Сяргей катэгарычна забараняў трымаць у доме БЧБ-сцяг і казаў, што ён апалітычны, бо яму трэба карміць пяць дзяцей.

Яніна Залатар таксама сказала, што Вольга перастала выходзіць на сувязь яшчэ раніцай. Яна павінна была адвезці дачку а 10-й на занятак па цымбалах, але выкладчыца паведаміла, што дзяўчынка ў школе не з'явілася. Пазней ёй стала вядома, што дома праводзілі ператрус каля дзесяці супрацоўнікаў ГУБАЗіКа.

Рапарт складаў сведка-міліцыянт Павел Юхіменка. На судзе ён сказаў, што ўказаны ў пратаколе дом 58 — гэта толькі тэхнічная памылка.

З допыту сведкі-міліцыянта:

— Вы можаце указаць, што канкрэтна Сяргей размясціў сцяг на акне? 

— Не.

— Што адбылося са сцягам, дзе ён? 

— Супрацоўнікі ГУБАЗіКа забралі.

— Дазвол на фатаграфаванне ў доме давалі? 

— Не.

— Сцяг з вуліцы бачны?

— Плот вышэйшы за мяне (2,2 метра), але я магу падскочыць, каб убачыць акно першага паверха.

У выніку суддзя Новікава не ўлічыла памылкі ў пратаколе і асудзіла Сяргея на 10 сутак арышту.

Вольгу ўсё яшчэ ўтрымліваюць на Акрэсціна, але на падставе якога артыкула — пакуль невядома.

Чытайце таксама: У Ждановічах затрымалі маму пяці дзяцей, дома правялі ператрус

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0