Вывяржэнне ўяўляе сабой расколіну даўжынёй каля 500-700 м. Лава разлілася ў межах 1 км.

Як відаць з роліка, знятага берагавой аховай, лава расцяклася ў два бакі ад жарала вулкана.

Паводле разлікаў метэаролагаў, вывяржэнне не пагражае населеным пунктам, нягледзячы на тое што святло ад яго можна бачыць з дамоў суседняга горада Грындавік. Аднак некаторую шкоду могуць зрабіць вулканічныя газы. Улады спадзяюцца, што іх распаўсюд знізяць моцны вецер і ападкі, якія чакаюцца ў гэтым раёне.

Фаградалсф'яль бяздзейнічаў апошнія 6 тысяч гадоў. Тры тыдні перад вывяржэннем паўвостраў штодня скалыналі землятрусы, таму спецыялісты чакалі абуджэнне вулкана.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0