Аляксандр Прушынскі. Фота Радыё «Рацыя».

Аляксандр Прушынскі. Фота Радыё «Рацыя».

Раздаваць улёткі графу ўдалося 15—20 хвілін, пасля чаго яго затрымалі міліцыянеры. Мужчыну адвезлі ў Першамайскае РУУС, дзе пратрымалі шэсць гадзін.

«Я не першы раз затрыманы, я ведаю, як сябе паводзіць з міліцыянерамі. Я ім кажу: не важна, хто кіруе краінай, хай ваш Аляксандр Рыгоравіч, хай не ён, але дабрабыт людзей павінен расці. У Сінгапуры за 40 гадоў узровень жыцця вырас у чатыры разы, у Эстоніі за 26 гадоў — у тры разы. А мы стаім на месцы. У нас прадукты даражэйшыя, чым у Польшчы, а там заробкі вы самі ведаеце якія», — кажа спадар Аляксандр.

Граф Прушынскі кажа, што ў міліцыі неаднаразова гукаў «Жыве Беларусь». «Ні адзін, ні два і не тры разы. Я прапаноўваў міліцыянерам сфоткацца са мной як з кандыдатам у прэзідэнты, але яны баяліся».

На мужчыну быў складзены пратакол, сам Прушынскі не памятае, па якім менавіта артыкуле будзе суд.

«У Лукашэнку кепска тры рэчы: ён не любіць прыватны бізнэс, хоча ўсім кіраваць сам і не любіць палякаў. І калі з трэцім яшчэ можна змірыцца, то першыя два пункты тармозяць развіццё краіны», — кажа Прушынскі.

Аляксандр Прушынскі нарадзіўся ў 1934 годзе на Гродзеншчыне, а потым з сям’ёй эміграваў у Канаду. У Беларусь вярнуўся ў пачатку 1990-х. Некалькі разоў спрабаваў стаць кандыдатам у прэзідэнты, але не рэгістравалі нават ягоную ініцыятыўную групу. Не так даўно Аляксандр Прушынскі атрымаў беларускі пашпарт. Аляксандр Прушынскі паходзіць з графскага роду Прушынскіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?