Забарона на ўезд у краіну ўведзеная супрацоўнікамі органаў унутраных спраў і юстыцыі, а таксама адміністрацыі рэгіёнаў.

«Гэтыя афіцыйныя асобы бралі ўдзел у жорсткім падаўленні мірных пратэстаў пасля непрызнаных прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня 2020 года. Забарона на ўезд у Латвію ў сувязі з вышэйзгаданымі падзеямі ў Беларусі цяпер накладзеная на 277 чалавек. Пастанова міністра прынятая ў адпаведнасці з часткай другой артыкула 61 Закона аб іміграцыі», — гаворыцца ў паведамленні МЗС Латвіі.

У спіс асоб, у дачыненні да якіх уведзеныя санкцыі ўвайшлі, напрыклад, начальнік 3-га ўпраўлення ГУБАЗіК МУС Міхаіл Бедункевіч, сын начальніка Мінскага АМАП Арцём Балаба, кіраўнік абласнога АМАП Сяргей Бялькевіч, прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава і яе муж, супрацоўнік ГУБАЗіК Дзяніс Чамаданаў, афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Кацярына Гарлінская, пракурор Аліна Касьянчык.

У спіс таксама ўключылі і ўжо экс-супрацоўніка ГУБАЗіКа Станіслава Лупаносава, які супрацоўнічаў з ініцыятывай «Байпол» і пакінуў краіну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0