Таксама наведвальнікі шоу іспанскага рок-гурта Love of Lesbian былі абавязаны насіць маскі. Пры гэтым правіла сацыяльнага дыстанцыявання не дзейнічала, піша The Guardian. Па словах вірусолага Барыса Рэвала, «гэта яшчэ адзін крок да магчымасці праводзіць канцэрты і культурныя мерапрыемствы» ва ўмовах пандэміі. Арганізатары адзначылі, што гэта першае камерцыйнае мерапрыемства такога маштабу, праведзенае ў Еўропе падчас пандэміі.

Толькі шэсць чалавек далі станоўчы вынік на хваробу, яны не змаглі трапіць на мерапрыемства. Для тэставання на COVID-19 гледачоў падзялілі на тры групы. Чакаецца, што такі падыход стане паваротным момантам у арганізацыі масавых мерапрыемстваў, адзначае El Correro.

Арганізатары канцэрта атрымалі адмысловы дазвол іспанскіх уладаў, бо ў краіне забаронена збірацца групамі больш за чатыры чалавекі. Усе квіткі прадалі загадзя, у іх кошт (23—28 еўра) уваходзіла тэставанне і маска, якую выдавалі на ўваходзе. Праз пару тыдняў спецыялісты параўнаюць паказчык захворвання сярод 5 тысяч гледачоў і сярод насельніцтва ў цэлым, каб высветліць, ці не назіраецца рост захворвання сярод тых, хто наведаў канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0