Сталічныя ратавальнікі 2 красавіка прадухілілі трагедыю: на вул. Орды дзяўчына 1997 г. н. сядзела ў адкрытым акне лоджыі на дзявятым паверсе, і ад падзення яе ўтрымліваў гаспадар кватэры, паведамілі ў МНС.

У 09:53 дыспетчару МНС паступіла паведамленне пра інцыдэнт, і да месца здарэння накіравалі ратавальнікаў.

У 10:06 ратавальнікі, якія трапілі ў кватэру, уцягнулі дзяўчыну ўнутр. Выратаваную перадалі медыкам для агляду, яна не пацярпела.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0