Міністэрства адукацыі Расіі рэкамендавала ВНУ прадугледзець залік вынікаў цэнтралізаванага тэсціравання на ўступных іспытах, якія праводзяцца вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, самастойна для беларускіх абітурыентаў, паведамляе ТАСС.

Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расіі спрасціла паступленне ў вышэйшыя навучальныя ўстановы для абітурыентаў з Беларусі. Расійскім ВНУ рэкамендавана пры унясенні змяненняў у правілы прыёму прадугледзець залік вынікаў цэнтралізаванага тэставання на ўступных іспытах, якія праводзяцца ўніверсітэтамі самастойна. Таксама пры неабходнасці магчыма правядзенне гутаркі з абітурыентам.

Удакладняецца, што міністэрства накіравала ў расійскія ВНУ адпаведны ліст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0