На большай частцы тэрыторыі ападкі (мокры снег, дождж), паведамляе Белгідрамет. Месцамі наліпанне мокрага снегу.
Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра максімальная днём +3..+9°С.
У Мінску воблачна з праясненнямі. Кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Вецер заходні, паўночна-заходні, умераны. Тэмпература паветра раніцай 0..+2°C, днём +5..+7°С, увечары +3..+5°C.





