За сакавік ЗВР знізіліся на 174,5 млн. даляраў ЗША (на 2,5%) пасля скарачэння ў лютым на 88,9 млн. даляраў ЗША (на 1,2%).
З пачатку года зніжэнне склала 7,3%.
Зніжэнне ўзроўню ў сакавіку ў асноўным абумоўлена планавым пагашэннем урадам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце каля $310 млн, а таксама памяншэннем кошту манетарнага золата, паведамляе Нацбанк.
Падтрыманню ўзроўню ЗВР спрыялі паступленне замежнай валюты ў бюджэт, у тым ліку ад продажу Мінфінансаў аблігацый, намініраваных у замежнай валюце, а таксама купля Нацбанкам замежнай валюты на таргах.
Згодна з Асноўнымі напрамкамі грашова-крэдытнай палітыкі на 2021 год аб'ём міжнародных рэзервовых актываў на 1 студзеня 2022 года павінен скласці не менш за 6,0 млрд. даляраў.





