Фота Надзеі Бужан
Следчыя дзеянні, нагадаем, праводзяцца ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
Сёння таксама выклікаюцца на допыты праваабаронцы ў Светлагорску і Мазыры.
Агулам за люты — красавік праз допыты і затрыманні па справе «Вясны» прайшлі некалькі дзясяткаў чалавек па ўсёй краіне.





