Следчыя высвятляюць абставіны траўмавання двух студэнтаў на палігоне ў Віцебскай вобласці, паведамілі ў СК.
У студэнтаў ваеннай кафедры ВДУ імя Машэрава праходзілі заняткі на палігоне ў Віцебскай вобласці.
Двое студэнтаў атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці. Ім аказваецца медыцынская дапамога.
На месцы здарэння працуюць следчыя і піратэхнікі. Высвятляюцца ўсе абставіны здарэння.





