Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Выпрабаванні пройдуць у Армейскім навукова-даследчым інстытуце імя Уолтэра Рыда, які і распрацаваў вакцыну.

Першапачатковыя вынікі тэсціравання з’явяцца ў сярэдзіне лета. Калі яны будуць станоўчымі, распрацоўшчыкі вакцыны плануюць падключыць да працы над ёй фармацэўтычную кампанію, паведамляе The Wall Street Journal.

Навукоўцы кажуць, што іх вакцына паказала добрыя вынікі падчас выпрабаванняў на малпах, якіх спрабавалі заразіць кавідам.

Таксама ёсць надзея, што армейская вакцына можа абараняць ад новых і больш заразных штамаў віруса, напрыклад, ад брытанскага і паўднёваафрыканскага. Мяркуецца, што гэту прышчэпку можна будзе рабіць людзям, якія ўжо атрымалі зарэгістраваную вакцыну, каб зрабіць іх імунітэт яшчэ мацнейшым.

Навукоўцы з Інстытута імя Уолтэра Рыда стварылі сваю вакцыну шляхам перамяшчэння копіі шыпавага бялка з паверхні віруса SARS-CoV-2 на іншы бялок — ферытын. Ферытын утварае шматбаковыя сферычныя структуры, якія па сваёй форме нагадваюць часціцы каранавіруса. Мэта гэтага — справакаваць імунны адказ, які можа ў будучыні дапамагчы прадухіліць заражэнне кавідам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?