Як паведамляюць праваабаронцы, у Магілёве затрымалі 58-гадовую Алену Бажанаву. Жанчыну павезлі проста з працоўнага месца. Меркаваная прычына затрымання — «малюнкі на вокнах», якія менавіта — невядома.
Бажанаву раней ужо затрымлівалі — каля сутак яна правяла ў Кастрычніцкім РАУС. Дзе цяпер знаходзіцца жанчына, не паведамляецца.





