rh.by
Зазначаецца, што ў кастрычніку 2020 года мужчына пакінуў у тэлеграм-канале каментарыі, якія следства расцаніла як абразу прэзідэнта Беларусі, старшыні ЦВК і супрацоўнікаў міліцыі. Каментарыі ўтрымлівалі ненарматыўную лексіку.
Таксама маладзечанец пакінуў у тэлеграм-чаце паведамленне, якое лінгвістычная экспертыза расцаніла як выказванне пабуджальнага характару, што заклікае да гвалтоўных дзеянняў да супрацоўнікаў міліцыі.
Дзеянні мужчыны кваліфікавалі па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса:
— частка 1 артыкула 130 (Наўмысныя дзеянні, накіраваныя на распальванне іншай сацыяльнай варожасці па прыкмеце сацыяльнай прыналежнасці да супрацоўнікаў міліцыі);
— частка 1 артыкула 368 (Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь);
— артыкул 369 (Публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).
Абвінавачаны знаходзіцца пад вартай. Ён часткова прызнаў віну і сказаў, што напісаў паведамленні на эмоцыях.





