Учора каля 20:40 кіроўца грузавіка «Даф», рухаючыся ў раёне 22 км знешняга кальца МКАД, падчас перастраення сутыкнуўся са спадарожным аўтамабілем «Хёндэ». У гэты ж час ззаду сутыкнуліся яшчэ тры аўтамабілі — «Рэно», «Мерсэдэс» і «Опель», паведамляе ДАІ Мінска.
У выніку ДТЗ пацярпеў кіроўца «Рэно», ён дастаўлены ў бальніцу для агляду.





