Паводле следства, вечарам 7 красавіка невядомыя ажыццявілі несанкцыянаваны доступ да афіцыйнага сайта ААТ «Гродна Азот», размясціўшы «інфармацыю, што дыскрэдытуе кіраўніцтва прадпрыемства, а таксама заклікі да стачак».
Распачатая крымінальная справа па ч. 2 арт. 349 (Несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі).
Імаверна хакер знаходзіўся не ў Беларусі, бо СК збіраецца ў рамках крымінальнай справы накіроўваць міжнародныя просьбы «аб аказанні прававой дапамогі з мэтай высвятлення асобы, датычнай да здзяйснення гэтага дзеяння».





