Фота абласной міліцыі.

Фота абласной міліцыі.

«Краіна для жыцця» піша, што ў дачыненні да дзяўчыны распачатая крымінальная справа ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

«Мы да гэтага не ведаем дакладна, дзе яна знаходзіцца. Па непацверджаных звестках, утрымліваецца на ІЧУ Жодзіна»,—пішуць у тэлеграм чаце.

Паводле інфармацыі прэс-службы УУС Мінскага аблвыканкама, дзяўчыну вылічылі супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС і УУС Мінскага аблвыканкама «падчас мерапрыемстваў па недапушчэнні дэстабілізацыі грамадска-палітычнага становішча ў краіне».

Сцвярджаецца, што яна нібыта каардынавала «дваровы пратэставы рух у горадзе, заклікала да актыўных дзеянняў, пры гэтым сама заўсёды заставалася дома». Па паведамленні УУС, яна таксама публікавала абразы на адрас міліцыянтаў у чаце групы «Карнікі».

На відэазапісе дзяўчына кажа, што была мадэратаркай чата «Жодзіна для жыцця». Паводле яе слоў, у абавязкі ўваходзіла выдаленне паведамленняў радыкальнага характару і карыстальнікаў за некарэктныя выказванні. Дзяўчына сцвярджае, што заклікі і абразы не ўваходзілі ў яе абавязкі і яна супраць гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0