Фота The Guardian

Фота The Guardian

Хірургі ў Нью-Ёрку правялі першую ў свеце трансплантацыю трахеі. Гэтае дасягненне ў будучыні можа выратаваць жыццё тысячам пацыентаў з прыроджанымі дэфектамі трахеі, невылечнымі захворваннямі дыхальных шляхоў або пухлінамі, піша The Guardian.

Дактары сцвярджаюць, што аперацыі такога кшталту могуць дапамагчы пацыентам, якія перахварэлі на кавід, але цяпер пакутуюць ад пашкоджанняў дыхальных шляхоў пасля апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

56-гадовая Соня Сэйн 6 гадоў мела праблемы з дыханнем пасля лячэння цяжкай дыхавіцы, якая пашкодзіла яе трахею. Каб выратаваць пацыентку ад прыступу, дактары скарысталіся дыхальным апаратам, што моцна пашкодзіў яе трахею. Некалькі аперацый па аднаўленні трахеі не дапамаглі. Аднак цяпер яна зноў можа свабодна дыхаць пасля трансплантацыі.

Эксперты сцвярджаюць, што пакуль рана лічыць трансплантацыю трахеі абсалютным поспехам, бо пацыентка будзе вымушаная на працягу некалькіх гадоў прымаць лекі, каб прадухіліць ускладненні. Тым не менш, такая аперацыя з’яўляецца вялікім крокам наперад.

Аперацыя доўжылася 18 гадзін, а ўдзел у ёй узялі больш за 50 спецыялістаў. Падчас аперацыі дактары выдалілі ў донара трахею, а затым злучылі яе з крывяноснымі сасудамі рэцыпіента.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0