Фота Depositphotos.com

Фота Depositphotos.com

Хутка прыйдзе дзень, калі аўтамабіль сам будзе плаціць за паркоўку, а міска для коткі будзе замаўляць корм для свойскіх жывёл на аснове аналізу іх патрэб у харчаванні.

Паколькі ўсё больш прылад падключаюцца да інтэрнэту, высокатэхналагічныя кампаніі імкнуцца навучыць гэтыя прылады самастойна набываць і прадаваць тавары ад імя карыстальнікаў без іх умяшання, піша The Wall Street Journal.

І штосьці можна назіраць ужо сёння. «Разумныя» зубныя шчоткі ад Philips могуць аўтаматычна замаўляць новыя галоўкі шчотак, калі шчацінне зношваецца. Фільтры для паветра, распрацаваныя кампаніяй 3M, могуць самі вызначаць, калі патрабуецца замена і замаўляць яе анлайн.

Колькасць падобных прылад будзе пашырацца па меры таго, як у іх будзе з'яўляцца доступ да інтэрнэту, а тэхналогіі, якія дазваляюць рабіць хуткія і аўтаномныя закупы, стануць больш папулярнымі, бо яны дазволяць эканоміць грошы і час.

Звышхуткія бесправадныя сеткі пятага пакалення, штучны інтэлект і дэцэнтралізаваныя плацежныя сістэмы могуць дазволіць прыладам вакол нас адначасова апрацоўваць, прадаваць і купляць даныя. Таму яшчэ больш машын у хуткім часе будуць самастойна прымаць рашэнні аб закупах.

Больш за тое, падключаныя да сеткі прылады могуць узаемадзейнічаць адна з адной, каб выконваць пэўныя задачы. Такую сістэму нядаўна пратэсціравала кампанія Onyx паміж двума арбітальнымі спадарожнікамі. Спадарожнік мог даручыць іншаму зрабіць здымкі кантэйнеравоза, які захрас у Суэцкім канале, і пры гэтым не звязваўся з Зямлёй.

Аўтаматызаваныя машыны могуць значна змяніць лагістыку аўтапаркаў. Кампанія Daimler Trucks AG працуе над лічбавымі кашалькамі, якія дазволяць кіроўцам грузавікоў аўтаматызаваць плацяжы на некаторых запраўках і платных дарогах. А грузавікі будучыні змогуць апрацоўваць плацяжы падчас дастаўкі тавараў і самастойна сплачваць зборы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0