Адвакату Бабарыкі і Знака Дзмітрыю Лаеўскаму абвясцілі вымову.
Такое рашэнне прыняла сёння дысцыплінарная камісія Мінскай гарадской калегіі адвакатаў.
— Матывы гэтага рашэння мне невядомыя пакуль што. Магчыма, я пра іх даведаюся з пастановы, якую мне ўручаць на наступным тыдні.
Адвакат Бабарыкі і Знака не згодны з рашэннем і ўпэўнены: ва ўсёй дзейнасці ён кіруецца законам.
Нагадаем, адваката Дзмітрыя Лаеўскага выклікалі 23 сакавіка на раду калегіі адвакатаў. У дачыненні да яго распачалі дысцыплінарную вытворчасць.
Падставай стаў пост у Facebook Дзмітрыя Лаеўскага, у якім ён не пагадзіўся з праектам змяненняў у заканадаўства аб адвакатуры.





