Пра тое, што на МТЗ каля паўночы прыехалі не менш за дзясятак машын ратавальнікаў і хуткая дапамога, сталі пісаць у сацыяльных сетках.

У МНС патлумачылі, што ў 23.34 ім паступіла паведамленне пра пажар у складскім памяшканні на тэрыторыі ААТ «МТЗ» па адрасе вуліца Даўгабродская, 29.

Адбылося загаранне алівы ў металічнай кансервацыйнай ванне на ўчастку кансервацыі аднаго са складоў. Агонь перакінуўся на драўляныя элементы даху. Плошча пажару склала 50 кв. м.

— Пашкоджаныя драўляныя элементы даху, шыфернае пакрыццё даху склада, закураны кансервацыйны ўчастак. Прычына пажару — высвятляецца, — распавялі ў прэс-службе ведамства.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0