У перадыслакацыі ўдзельнічаюць войскі Цэнтральнай вайсковай акругі, гаворыцца ў паведамленні. Да мяжы рухаюцца танкі, баявыя машыны пяхоты (БМП), а таксама сістэмы залпавага агню «Ураган». Паводле звестак Janes, якое займаецца аналізам адкрытых звестак у абаронным сектары, у Варонежскую вобласць, якая мяжуе з Украінай, прыбылі некалькі «Іскандэраў». Яны, хутчэй за ўсё, належаць 119-й ракетнай брыгадзе, якая дыслакуецца ў Свярдлоўскай вобласці, адзначае агенцтва.

Janes таксама паведамляе, што на поўдзень ад Варонежа створаны палігон, абсталяваны комплексамі далёкай сувязі і палявым шпіталем. У Крыме і суседнім Краснадарскім краі назіраецца аналагічнае нарошчванне войскаў і тэхнікі, уключаючы БМП і самаходныя мінамёты «Цюльпан». У перакідцы бяруць удзел вайскоўцы ПаўднёваЙ вайсковай акругі РФ, гаворыцца ў рэлізе.

У Janes заявілі, што гэта, верагодна, «самае маштабнае неабвешчанае перамяшчэнне войскаў» Расіі ад 2015 года.

Пры гэтым аналітыкі адзначаюць, што прыкметы наступальнага характару разгортвання войскаў адсутнічаюць. «Аднак гэта можа змяніцца, калі Расія працягне перакідку войскаў да ўкраінскай мяжы. Janes выявіла перамяшчэнне вайсковых сістэм СПА ў Варонежскую вобласць, якое раней не назіралася», — удакладнілі ў агенцтве.

У Мінабароны РФ перадыслакацыю вайсковай тэхнікі тлумачылі планавымі мерапрыемствамі вучэбнай падрыхтоўкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0